Упершыню – час. «Полымя», 1990, № 7, с.140 (публікацыя Барыса Сачанкі і Міхася Чарняўскага).
1. Богша Лазар – полацкі майстар-ювелір (XII ст.). У 1161 г. на заказ князёўны Еўфрасінні стварыў шэдэўр эмальернага мастацтва – шасціканцовы напрастольны крыж Еўфрасінні Полацкай.
2. Рагвалод (?–980?) – першы гістарычна вядомы полацкі князь, заснавальнік дынастыі Рагвалодавічаў, бацька князёўны Рагнеды.
3. Барыс Усяславіч (?–1128) – князь полацкі, сын Усяслава Чарадзея. З яго імем звязваюць надпісы на вядомых Барысавых камянях.
4. Святаслаў-Георгій – князь полацкі, малодшы сын Усяслава Чарадзея, бацька князёўны Прадславы-Еўфрасінні Полацкай.
5. Маецца на ўвазе Уладзімір Святаславіч (?–1015) – вялікі князь кіеўскі. Каля 980 г. захапіў Полацак, забіў князя Рагвалода, двух яго сыноў, а дачку Рагнеду прымусіў стаць сваёй жонкай. У 988 г. прыняў хрысціянства, якое стала дзяржаўнай рэлігіяй.